Усе кнігі “Мастацкай літаратуры” ў “Спадчыне”

Усе кнігі “Мастацкай літаратуры” ў “Спадчыне”

Кнігарня “Спадчына”, якая знаходзіцца ў Маладзечне, з’яўляецца базавай кнігарняй выдавецтва “Мастацкая літаратура”. На сённяшні дзень на яе паліцах знаходзяцца ў продажы 406 назваў кніг, што выйшлі ў “Мастацкай літаратуры” за апошнія гады.

4 снежня ў кнігарні “Спадчына” адбылася сустрэча галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа з дырэктарам кнігарні Сяргеем Субаткоўскім. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны планы супрацоўніцтва на 2020 год.

Прэзентацыя кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якая прайшла ў “Спадчыне”, мела свой працяг у СШ №4, што знаходзіцца непадалёку ад кнігарні. Перад старшакласнікамі  ў актавай зале выступіў Віктар Шніп. Ён расказаў пра выданні, адрасаваныя школьнікам. Асабліва падрабязна пра серыі “ШБ”, “ПазаКласнае чытанне”, “ЗКБЛ”, “Напісанае застаецца” і “100 вершаў”. Выступоўца звярнуў увагу слухачоў, што кнігі гэтых серый, а таксама ўсе, што выйшлі і будуць выходзіць  у “Мастацкай літаратуры”, можна набыць у кнігарні “Спадчына”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Опубликовано:
Просмотров:
494