Усе вакол кнігі: чым здзіўляе Дзень беларускага пісьменства ў Іванава

Усе вакол кнігі: чым здзіўляе Дзень беларускага пісьменства ў Іванава

Менавіта на лінейцы ў гонар 1-га верасня пачалося і святкаванне Дня пісьменства, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Юбілейны, 25-ы, прымае Іванава. Цяпер тут у самым разгары Фестываль кнігі і прэсы.

Першая ў горадзе спецыялізаваная кніжная крама адчынілася сёння. Там і замежныя творы, і беларуская класіка. Творчасць вельмі разнастайная: і сучасных беларускіх пісьменнікаў, і нават у продажы ёсць беларускае фэнтэзі. Што варта зараз пачытаць, спыталі журналiсты СТВ ў Міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевiча.

"Дарэчы, у кнізе «Янка Купала. А хто там ідзе» на мовах народаў свету верш надрукаваны на сто адной мове. Але ёсць яшчэ ілюстрацыі, прычым розных мастакоў. Вось адну з ілюстрацый намаляваў кітайскі каліграф Гао Ман. Гэта перакладчык і Купалы, і іншых беларускіх пісьменнікаў. Яшчэ ў 1958 годзе Гао Ман выдаў у Пекіне кніжку Максіма Танка на кітайскай мове", - распавяў Аляксандр Карлюкевич.

Адметнасць менавіта гэтага фестывалю – тут усе вакол кнігі. Шмат разнастайных мерапрыемстваў, тут паўсюль пануе слова. Свае навінкі, бестселеры і вельмі арыгінальныя выданні прывезлі беларускія выдавецтвы. На выстаўцы можна папоўніць не толькі хатнюю бібліятэку, але і персанальна сустрэцца з сучаснымі беларускімі аўтарамі. 

Ёсць таксама і інтэрактыўныя пляцоўкі. Напрыклад, у старажытнай друкарні XVI стагоддзя можна спрабаваць самастойна папрацаваць. За 25-гадовую гісторыю кожны рэгіён прыносіць адметнасці ў гэта свята.

печатный станок

Урачыстае адкрыццё і традыцыйнае ўзнагароджанне лепшых беларускіх літаратараў адбудзецца 2 верасня. Ну а сярод разнастайных мерапрыемстваў сенняшняго дня трэба выдзеліць конкурс, які падтрымлівае "Сталічнае тэлебачанне", «Жывая класіка». Назва гаворыць сама за сябе. Лепшых юных чытальнікаў арганізатары праекта шукалі па ўсёй краіне. Самыя таленавітыя ўвечары будуць дэкламаваць свае любімыя творы беларускіх класікаў. 

иваново день письменности

Опубликовано:
Просмотров:
1 704