Увага! Конкурс. Ствараем кнігу разам

Увага! Конкурс. Ствараем кнігу разам

Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць незвычайная серыя знакамітых казак свету “12 месяцаў”. У кожнай з дванаццаці кніжак творы падабраны такім чынам, каб у выніку прыемнае чытанне (альбо праслухоўванне, калі мець на ўвазе тых дзяцей, якія яшчэ не навучыліся чытаць) хлапчукі і дзяўчынкі маглі расцягнуць роўна на колькасць дзён аднаго з месяцаў. У мастацкім афармленні серыі выкарыстаны ілюстрацыі як лепшых беларускіх мастакоў-класікаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, так і сучасных прафесійных мастакоў нашай краіны.

Заключнай кнігай серыі павінна стаць выданне ў наступным годзе своеасаблівага выбранага, куды ўвойдуць дванаццаць найбольш папулярных казак – як беларускіх, так і замежных. Аднак галоўнай яго асаблівасцю  стане тое, што ў афармленні кнігі будуць выкарыстаны ілюстрацыі мастакоў-школьнікаў.

У сувязі з гэтым “Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для мастакоў-школьнікаў “Ствараем кнігу разам”.

Для ілюстрацый прапануюцца наступныя творы:

  1. Браты Грым. Снягурачка.
  2. С.Т.Аксаков. Аленький цветочек.
  3. Шарль Перо. Чырвоная Шапачка.
  4. А.С.Пушкин. Сказка о рыбаке и рыбке.
  5. Якуб Колас. Рак-вусач.
  6. Л.Н.Толстой. Три медведя.
  7. Г.К.Андэрсен. Брыдкае качаня.
  8. В.М.Гаршин. Лягушка-путешественница.
  9. Васіль Вітка. Вавёрчына гора.
  10. Д.Н.Мамин-Сибиряк. Серая Шейка.
  11. Уладзімір Караткевіч. Вясна ўвосень.
  12. С.Я.Маршак. 12 месяцев.

Лепшыя ілюстрацыі будуць выкарыстаны ў кнізе, а таксама змешчаны на сайце “Мастацкай літаратуры”.

Мастацкія работы прымаюцца па пошце да 15 лістапада 2020 года па адрасе: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, “Мастацкая літаратура”. Можна дасылаць і на электронны адрас выдавецтва: mail@mastlit.by.

Тэлефон для даведак: 8-029-704-51-29

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах  выдавецтва «Беларусь».

Опубликовано:
Просмотров:
895