Увага! Конкурс!

Увага! Конкурс!

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае жадаючых прыняць удзел у конкурсе маладых літаратараў “Першацвет”.

Арганізатарамі конкурсу разам з Міністэрствам інфармацыі  выступаюць рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура».

Конкурс праводзіцца з мэтай адкрыцця новых імёнаў у літаратуры, стымулявання прафесійнага і мастацка-стылістычнага патэнцыялу маладых аўтараў і прадастаўлення ім магчымасці першай публікацыі, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве.

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лютага наступнага года.

Уганараванне пераможцаў конкурсу адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы у лютым 2017 года.
Опубликовано:
Просмотров:
274