Віншаванне калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з нагоды прысуджэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Віншаванне калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з нагоды прысуджэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці с Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 года № 527 аўтарскаму калектыву ў складзе Харашэвіч Алены Іванаўны, пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання (радыё “Беларусь”) Беларускага радыё, і Шаркова Анатоля Васільевіча, прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права ўстановы адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2015 года за стварэнне кнігі-рэквіема “Жыць і памятаць”.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 года № 528 аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Бардзілоўскай Наталлі Уладзіміраўны, карэспандэнта спецыяльнага аддзела навін культуры, Даўгаполава Алега Яўгеньевіча, галоўнага рэжысёра, Равуцкага Міхаіла Мікалаевіча, загадчыка аддзела навін культуры, прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 года за стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла “Яны спявалі за Радзіму” і іншых музычных праграм, накіраваных на патрыятычнае выхаванне моладзі.

Шчыра віншуем калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі!

Упэўнены, што калектыў “Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і далей будзе плённа і самааддана працаваць на карысць роднай Бацькаўшчыны дзеля аб’яднання грамадства суверэннай Беларусі.

Жадаем вам натхнення ў творчасці, аптымізму і дасягнення новых вышынь!
Опубликовано:
Просмотров:
515