Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Беларускага пісьменства

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Беларускага пісьменства



Удзельнікам і гасцям урачыстасцей
Дня беларускага пісьменства 

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства.

У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны. 

Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў - горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей.

Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў.

Жадаю ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.


Аляксандр Лукашэнка.
Опубликовано:
Просмотров:
308