Віншаванне калектыву Беларускага тэлеграфнага агенцтва са 100-годдзем з дня заснавання

Віншаванне калектыву Беларускага тэлеграфнага агенцтва са 100-годдзем з дня заснавання

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас са 100-гадовым юбілеем.

Заснаванае ў снежні 1918 года як аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва, БЕЛТА прайшло вялікі і складаны гістарычны шлях,  стала сапраўдным летапісцам гісторыі краіны, сведкам  і  непасрэдным   удзельнікам  важнейшых  падзей,   годна  вытрымала  ўсе  выпрабаванні.

Сёння БЕЛТА – гэта шматпрофільная структура, якая не толькі забяспечвае краіну, СМІ разнастайнай аператыўнай інфармацыяй, але і выдае ўласныя газеты, часопісы, кнігі, садзейнічае ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій  у дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання.

Дзякуючы прафесійнай  працы  калектыву, БЕЛТА ўсебакова  асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё дзяржавы, актыўна садзейнічае  прымнажэнню   духоўнай  спадчыны  Бацькаўшчыны, распаўсюджвае на розных мовах у блізкім і далёкім замежжы праўдзівую інфармацыю аб міралюбівай палітыцы Беларусі і яе працавітых людзях.

Упэўнены, што творчы патэнцыял,  адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей  будуць  спрыяць  захаванню высокага  аўтарытэту  агенцтва, дазволяць  не спыняцца на дасягнутым,  заўсёды  ісці  ў  нагу  з  часам.

Жадаю вам моцнага здароўя , творчага натхнення  і  плённай  працы  на  карысць  нашай  беларускай  дзяржавы.

Аляксандр Карлюкевіч

Опубликовано:
Просмотров:
784