Віншуем калег!

Віншуем калег!

Па выніках работы за 2019 год за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльнай сферы, дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Пухавіцкія навіны“ занесена на Дошку гонару Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

– Гэта падзея стала значнай не толькі для нашага калектыву. Яна атрымала шырокі рэзананс сярод калег, якія працуюць у сродках масавай інфармацыі Міншчыны, – гаворыць галоўны рэдактар газеты Вольга Савасцюк.– Пачатак гэтага года для нашага калектыву адзначаны яшчэ дзвюма ўзнагародамі. Газета заняла другое месца ў адной з намінацый у рэспубліканскім конкурсе па асвятленні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Вядучы карэспандэнт газеты Алена Шантыка атрымала перамогу ў абласным конкурсе “Сучасніца Міншчыны”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты “Пухавіцкія навіны“.


Опубликовано:
Просмотров:
781