Вядомаму журналісту і легендарнаму фотамайстру Юрыю Іванову аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Вядомаму журналісту і легендарнаму фотамайстру Юрыю Іванову аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

8 лістапада ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) падчас адкрыцця фотавыстаўкі Юрыю Іванову, журналісту і фотамайстру, спецыялісту па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё нацыянальнай фотажурналістыкі, папулярызацыю сацыяльна-эканамічных і культурных дасягненняў Беларусі сродкамі фотамастацтва і арганізацыю на высокім прафесійным узроўні фотавыставы “Гэта было нядаўна, гэта было даўно”, прымеркаванай да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У адкрыцці фотавыстаўкі прынялі ўдзел  старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, сябры, калегі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, кінематаграфіі,  тэатральнага і выяўленчага мастацтва.

Выстаўка працягнецца да 21 лістапада.

Опубликовано:
Просмотров:
295