Выданні і журналісты холдынгу «Звязда» — сярод пераможцаў і лаўрэатаў «Залатой Літары» і «Залатога пяра»

Выданні і журналісты холдынгу «Звязда» — сярод пераможцаў і лаўрэатаў «Залатой Літары» і «Залатога пяра»

Выданні і журналісты Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў «Залатая Літара» і «Залатое пяро».

Традыцыйна ў Дзень друку прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў ХVІІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі. Сёлета на конкурс прадстаўлена 335 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій у 25 намінацыях. Большасць заявак — 270 — з рэгіянальных СМІ, з рэспубліканскіх — 48, з карпаратыўных і гарадскіх — 17. Сярод пераможцаў конкурсу — і выданні РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі» пераможцам стаў грамадска-палітычны, навукова-папулярны экалагічны часопіс «Родная прырода». На працягу многіх гадоў выданне асвятляе пытанні аховы прыроды, захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, змянення клімату з удзелам навукоўцаў і спецыялістаў-эколагаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Дыплом лаўрэата ў намінацыі Гран-пры «Найлепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» атрымаў праект «Дарогамі славы», рэалізаваны на старонках газеты «Звязда» да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» лаўрэатам стаў праект газеты «Звязда» «Жыві і квітней, Беларусь!», а сярод лаўрэатаў у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыкакраязнаўчай тэматыкі» — праект «Ігуменскі тракт».

Матэрыялы дадатку газеты «Звязда» «Чырвонка. Чырвоная змена» былі адзначаны ў якасці лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі». Статус лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця» атрымаў праект «Звязды» «Алімпіец».

5 мая 2021 года таксама былі падведзены вынікі творчага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро». Пераможцам у намінацыі «Найлепшая работа ў галіне фотажурналістыкі, дызайну» стаў загадчык аддзела фотаілюстрацый Выдавецкага дома «Звязда» Анатоль Кляшчук з праектам «Вытокі малой радзімы»

Таксама да прафесійнага свята шэраг супрацоўнікаў Выдавецкага дома «Звязда» атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад Міністэрства інфармацыі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
884