Выдавецтва “Мастацкая літаратура” працягвае знаёміць юных чытачоў з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” працягвае знаёміць юных чытачоў з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

Спецыяльна для юных чытачоў Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска выдавецтва арганізавала і правяло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” шэраг сустрэч з беларускімі аўтарамі і прэзентацыі кніжных навінак.

Адметнай стала сустрэча лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, кандыдата філалагічных навук Васіля Зуёнка з малодшымі школьнікамі. Пісьменнік прачытаў вершы з кнігі “Запішыце мяне ў мядзведзі”, правёў літаратурную віктарыну.

З вялікім зацікаўленнем слухалі вучні Анатоля Бутэвіча, які расказаў пра таямніцы сваёй кнігі “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”.

Былі прадстаўлены новыя выданні серыі “Нашым дзеткам”. Ніна Галіноўская пазнаёміла пачаткоўцаў з другой сваёй кнігай гэтай серыі “Вясёлая пясочніца”, а Таццяна Мушынская – з новай кнігай “Мак таўклі камары”.

Падчас сустрэч аўтары адказалі на пытанні зацікаўленых чытачоў. Жадаючыя атрымалі аўтографы ад пісьменнікаў.


Опубликовано:
Просмотров:
571