Выдавецкі дом “Звязда” – на Магілёўшчыне

Выдавецкі дом “Звязда” – на Магілёўшчыне

І ва ўмовах пандэміі айчынныя кнігавыдаўцы імкнуцца распавесці пра свае навінкі шырокаму колу чытачоў. І не толькі – у віртуальным фармаце.

Расказвае намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” Юлія ДАШКЕВІЧ:

n Мы актыўна супрацоўнічаем з рознымі рэгіёнамі краіны, прапагандуючы кніжныя навінкі. Вось і 28 чэрвеня выпраўляемся ў сапраўднае турнэ з нагоды Дня горада ў Магілёве. Правядзём прэзентацыю цэлага шэрагу кніжных навінак ад “Звязды”. Арганізуем таксама гандаль для жыхароў горада. У параўнанні з Мінскам у Магілёве зусім не такая шчыльная насычанасць кнігарнямі. Таму і гэты клопат вельмі важны – каб кніга дайшла да пакупніка. А на зваротнай дарозе заедзем у Бялынічы, дзе сёлета пройдзе Дзень беларускага пісьменства. З дапамогай мясцовых бібліятэкараў правядзём прэзентацыю кніг Паўла Гушчынца – вядомага празаіка і публіцыста, які выступае ў сваіх кнігах сапраўдным педагогам, абаронцам сямейных каштоўнасцяў, уважлівым да выхавання дзяцей літаратарам. Дарэчы, у інфармаванні чытача, пакупніка нам добра дапамагаюць мясцовыя медыярэсурсы. У прыватнасці, хацелася б падзякаваць калектыў Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”, які ўважлівы да прапаганды кнігі.

афиша.jpg

У бліжэйшыя дні ў Выдавецкага дома “Звязда” запланаваны і іншыя прэзентацыі. Так, напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 30 чэрвеня адбудзецца знаёмства чытачоў адразу з дзвюма кнігамі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава з серыі “У пошуках страчанага”. Абодва выданні рэпрадукцый старых паштовак прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.

А на завяршэнне чэрвеня і пачатак ліпеня запланаваны і “Кніжныя сустрэчы “Звязды” ў дзіцячых аздараўленчых лагерах “Зубраня”, “Лідэр” ды і ў іншых мясцінах.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
284
Поделиться в соц.сетях