Выдавецкі дом “Звязда” запрашае
Выдавецкі дом “Звязда” запрашае ўсіх аматараў мастацтва наведаць прэзентацыю альбома “Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца”.
Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага з 15.30 да 16.00 на Цэнтральнай пляцоўцы ММКВК.
Вячаслаў Паўлавец – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага акварэльнага жывапісу, выдатны мастак, які ўмее з дапамогай мінімальных выразных сродкаў злучаць рэальнае і абстрактнае.
Акварэлі Вячаслава Паўлаўца – гэта думка і пачуццё, сканцэнтраваныя ў двух-трох штрыхах.
Сёння работы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічным музеі (Гродна), Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.
Госці прэзентацыі змогуць пазнаёміцца з выдатным мастаком, паглядзець выстаўку яго работ, а таксама набыць альбом і атрымаць адну з акварэляў аўтара ў падарунак.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.