Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» выпусціла ў свет альбом жывапісу В.К.Бялыніцкага-Бірулі “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”
Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).
Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай.
Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва.
Ён пісаў: “У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму – жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”.
Альбом “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” – своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра.