Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” прэзентавала чарговую навінку

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” прэзентавала чарговую навінку

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прэзентавала чарговую навінку -- альбом твораў Бялыніцкага-Бірулі "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”

Дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч пазнаёміў наведвальнікаў з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажа Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).

Жывапісец вымушаны быў у выніку розных абставін жыць і працаваць у Расіі, але да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. Улічваючы прадстаўленыя карціны, альбом атрымаўся вельмі цёплым. Выдадзены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на беларускай, рускай і англійскай мовах.

У час фестывалю выдавецтва сумесна з “Магілёўсаюздрукам” прэзентавала і іншыя кніжныя навінкі, прысвечаныя малой Радзіме.

Опубликовано:
Просмотров:
2 288
Направления:
Тематика: