Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадаўжае серыю кніг «100 вершаў»

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадаўжае серыю кніг «100 вершаў»

Праект нарадзіўся невыпадкова. Чытачы, бібліятэкары звяртаюць увагу на тое, што часам сёння кнігі паэзіі выходзяць вялікімі фаліянтамі. Здараецца, у некалькі соцень старонак. Сустракаючы такое выданне, задумваешся, а ці будзе чытаць сучаснік такі збор вершаў як раман. Паэзія — заўсёды вобразы, параўнанні, адзіны радок...

— Вось мы і задумаліся, што і як зрабіць, каб вярнуць увагу чытача да паэзіі, — тлумачыць дырэктар «Мастацкай літаратуры» Алесь БАДАК. — І прыйшлі да такой высновы, што і ў вялікага, знакамітага і, магчыма, меней вядомага паэта можна выбраць сто самых лепшых вершаў і выдаць адной невялікай кнігай. Так склалася серыя «100 вершаў». Часам нам падказваюць кнігарні, бібліятэкі, каго перш-наперш выдаць. Часам мы арыентуемся на меркаванні літаратурнай грамадскасці. У выніку, пачынаючы з 2017 года, выдалі пяць кніг. Адзін калектыўны зборнік паэзіі прысвяцілі вершам пра малую радзіму. Аўтары іншых збораў, дзе пастараліся выбраць самае лепшае са спадчыны паэтаў, — Міхась Стральцоў, Яўгенія Янішчыц, Пімен Панчанка. Цяпер вось — «Ніці лёсу» Генадзя Бураўкіна.

«Ніці лёсу» — выдатны напамін пра неўміручасць беларускай паэзіі, пра яе вышыні. І яшчэ — якраз той выпадак, калі вершаваная кніга чытаецца ад першай да апошняй старонкі.

Опубликовано:
Просмотров:
1 631
Направления: