Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прэзентавала 23-ці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры»

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прэзентавала 23-ці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры»

10 сакавіка ў кнігарні «Светач» выдавецтва «Мастацкая літаратура» правяло прэзентацыю 23-га тома «Залатой калекцыі беларускай літаратуры», у які ўвайшлі творы Аркадзя Куляшова і Аляксея Пысіна.

Укладанне, каментарыі і пасляслоўе да тома зрабіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта iмя Максiма Танка Таццяна Хоміч, таму і сама прэзентацыя перад студэнтамі другога курса філалагічнага факультэта гэтага ж універсітэта стала адной з лекцый па беларускай літаратуры.

Ад выдавецтва выступіў намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, які распавёў пра кнігі, якія ўжо выйшлі ў серыі «ЗКБЛ» і якія рыхтуюцца да друку.

Опубликовано:
Просмотров:
105