Выйшаў у свет «Буквар» выдавецтва «Беларусь»

Выйшаў у свет «Буквар» выдавецтва «Беларусь»

З’явілася на свет першая кніга — «Буквар» — выдавецтва «Беларусь». Аўтар гісторыі айчынных падручнікаў для пачатковага навучання ад старажытнасці да нашых дзён — Алесь Суша.

271952035_1983974041774729_3788352244262259020_n.jpg

Кніга серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях.

Нагадаем, Буквар — гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. Гісторыя беларускага Буквара налічвае болыш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры.

Даследванне Алеся Сушы, якое распрацоўвалася амаль пяць гадоў, уяўляе сабой паўнапраўную манаграфію на 336 старонках вялікага фармату. У ёй 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы. Кніга сабрала ўсю гісторыю айчынных падручнікаў для пачатковага навучання ад старажытнасці да нашых дзён. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню.

Каб сабраць звесткі пра беларускія Буквары, аўтару давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі, па яго словах, «выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі».

Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі, — расказвае аўтар «Буквара» Алесь Суша.

272056699_2089987714493545_3772450708036484419_n.jpg

У наш час беларускія Буквары зберагаюцца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

Опубликовано:
Просмотров:
554