Выйшаў зборнік вершаў Яўгеніі Янішчыц “Кахання сад і ластаўка вясны”
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыў свет зборнік вершаў Яўгеніі Янішчыц “Кахання сад і ластаўка вясны”.
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц, якой у гэтым годзе было б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.
Зборнік вершаў Я.Янішчыц – чарговая кніга серыі, якая была заснавана ў 2017 годзе. Ідэя серыі – паяднанне паэзіі і мастацтва. “Сто вершаў”– сумесны праект з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, дзякуючы чаму старонкі кніг шчодра аздоблены рэпрадукцыямі карцін вядомых айчынных мастакоў розных эпох.
Кожная кніга – гэта аўтарскі або тэматычны том айчыннай паэзіі, колькасць твораў у якім раўняецца менавіта стам. У гэтай серыі ўжо выйшлі кнігі Міхася Стральцова, Пімена Панчанкі, а таксама калектыўны зборнік “Зямля бацькоў, святая”, прысвечаны Году малой радзімы ў Беларусі.