Вызначыліся фіналісты Рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

Вызначыліся фіналісты Рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал конкурса “Жывая класіка”.

Сёлета у творчых чытаннях, якія праходзілі пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну”, прынялі ўдзел амаль 15 000 чытальнікаў з розных куткоў краіны.

За аснову конкурсных выступленняў узяты творы Я.Коласа, Я.Купалы, У.Караткевіча, А.Куляшова, А.Бачылы, Р.Барадуліна і іншых класікаў беларускай літаратуры. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы.

Сярод 30 пераможцаў раённага, абласного і Мінскага гарадскога этапаў былі вызначаны 12 фіналістаў у чатырох узроставых катэгорыях:

1– 4 класы:
  • Вайцяхоўская Кіра – вучаніца сярэдняй школы № 12 г. Віцебска;
  • Мешачаракоў Яраслаў – вучань сярэдняй школы № 39 г. Гродна
  • Баракаў Іван – вучань гімназіі № 1 г. Астраўца
5 – 6 класы:
  • Будзько Віялета – вучаніца сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы
  • Смялоў Герман – вучань Губіцкай базавай школы Буда-Кашалёўскага раёна
  • Дзільман Вікторыя – вучаніца сярэдняй школы № 2 Мар’іна Горка, Пухавіцкага раёна.
7– 8 класы:
  • Піліпёнак Вікторыя – вучаніца Каханоўскай сярэняй школы імя. І.П.Кожара
  • Шульга Кірыл ­ – вучань Верхнядзвінскай гімназіі
  • Ананіч Дар’я – вучаніца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Кіраўска
9 – 10 класы:
  • Гламада Алена – вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Оршы
  • Лісіменка Сафія – вучаніца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабелецкага раёна г. Гомеля
  • Чылік Раман – вучань Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
Фінал конкурсу пройдзе на Дне беларускага пісьменства ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.
Опубликовано:
Просмотров:
632