Як адбыўcя старт продажаў доўгачаканага перакладу

Як адбыўcя старт продажаў доўгачаканага перакладу

14 снежня ў Доме кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбыўся старт продажаў беларускага перакладу сусветнага бестселера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж.К.Роўлінг. Кніга выйшла ў свет у выдавецтве «Янушкевіч».

Ужо з 10.45 ля дзвярэй кнiгарнi пачалі збiрацца пакупнiкi: кожны спадзяваўся набыць кнiгу са знiжкамi 50 і 25 адсоткаў.

Па тым, з якiм задавальненнем людзi набывалi кнiгу, а некаторыя па некалькі экзэмпляраў (за першыя тры гадзiны было прададзена больш за 300 асобнiкаў), можна з упэўненасцю сказаць, што выхад у свет беларускага перакладу «Гары Потэра» - значная падзея для літаратурнай прасторы Беларусі. Застаецца спадзявацца, што выхад астатнiх кнiг серыi не прымусіць сябе доўга чакаць.

Гары Потэр_1.jpg

Усяго на адзін дзень «Светач» ператварыўся ў сапраўдны філіял Хогвартса.

Гасцей сустракала тэматычная фотaзона з сапраўдным гаворачым капелюшом, які гучна "размяркоўваў" кожнага, хто надзяваў яго, па чатырох знакамiтых факультэтах. 

Паўсюды гучалi заклiнанні, праводзіліся віктарыны і конкурсы на прызы. Усё гэта спряла таму, што дарослыя i дзеці весела бавілі час.

Гары Потэр_2.jpg

А 12-й гадзіне пачалася сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч, на якую сабралася амаль сто чалавек! 

Гары Потэр_3.jpg

Хутка выданне з'явiцца ў iнтэрнэт-кнiгарнi i ў астатнiх магазінах сеткі «Белкнiга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».

Опубликовано:
Просмотров:
743