Youtube-канал: Год малой Радзімы ў Ашмянскам раёне
У год малой радзімы рэдакцыя раённай газеты "Ашмянскі веснік" сумесна з Ашмянскім краязнаўчым музеем пачалі новы праект "Нязведаная Ашмяншчына".
Відэаролікі, якія распавядаюць аб вядомых і невядомых месцах і славутасцях Ашмянскага краю, пачалі выходзіць на youtube-канале выдання. Першы ролік праекта выйшаў у ліпені. Плэйліст працягвае папаўняцца новымі гісторыямі.
"Сёння асноўная праца рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ўсё больш арыентыравана на інтэрнэт-прастору, у тым ліку і сацыяльныя сеткі", – адзначыў Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў ходзе семінара для кіраўнікоў рэдакцый рэгіянальных друкаваных СМІ, які адбыўся ў чэрвені 2018 года ў Магілёве.
І зараз рэгіянальныя СМІ ствараюць свой уласны кантэнт, улічваючы неабходнасць фарміравання самастойных камунікацыйных каналаў у інтэрнэт-асяроддзі, не паўтараючы пры гэтым папяровую версію выданняў.