З вялікай любоўю да малой Радзімы

З вялікай любоўю да малой Радзімы

Па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі ў Год малой Радзімы праведзены “круглы стол” “Вывучэнне малой радзімы: вопыт, праблематыка, перспектывы”, які прадрыхтавала “Настаўніцкая газета” сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

У размове прынялі удзел дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” П. Сухарукаў, галоўны рэдактар “Настаўніцкай газеты” В.Кнышаў, выкладчыкі, педагогі, навучэнцы і журналісты.

Удзельнікі размовы абмяркоўвалі  пытанні захоўвання, папулярызацыі і вывучэння адметнасці малой радзімы.

“Тэма малой радзімы бясконцая, а любоў да малой радзімы – галоўная рэч, на якой грунтуецца патрыятычнае выхаванне моладзі”, - падкрэсліў П.Сухарукаў у час гутаркі.

Педагагічная грамадскасць вядзе актыўную краязнаўчую работу. Ва ўстановах адукацыі рэгулярна з’яўляюцца метадычныя напрацоўкі па краязнаўстве. Журналістам важна валодаць гэтай інфармацыяй і аператыўна даносіць яе да чытачоў. Таму неабходна сустракацца прадстаўнікам СМІ і педагогам у падобным фармаце, дзяліцца думкамі, пераймаць вопыт, шукаць тэмы для сваіх будучых матэрыялаў.


Опубликовано:
Просмотров:
618