Залатая раніца беларускага Адраджэння

Залатая раніца беларускага Адраджэння

18 лістапада 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Залатая раніца беларускага Адраджэння».

У 2020 годзе мы святкуем юбілеі паэтаў і празаікаў міжваеннага пакалення: 120-годдзе Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Моркаўкі, Уладзіміра Жылкі, Сымона Баранавых, 115-годдзе Уладзіміра Хадыкі, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Яна Скрыгана, Юркі Гаўрука, Іларыя Барашкі, Алеся Пальчэўскага, Янкі Бобрыка, Юркі Віцьбіча, 110-годдзе Аляксандра Міронава, Зямы Піваварава, Змітрака Астапенкі, Алеся Кучара.

Экспазіцыя праходзіць у рамках аднайменнага асветніцка-выставачнага праекта «Залатая раніца беларускага Адраджэння», які прысвечаны знакамітым постацям і знакавым падзеям у гісторыі беларускай літаратуры 1920-30-х гадоў, і супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам «Маладосць» і ў межах віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця».

1920-30 гг. – адны з самых яскравых старонак у гісторыі культуры Беларусі. Маладыя літаратары імкнуліся да творчага гуртавання, аб’ядноўваліся ў суполкі «Маладняк» і «Узвышша». Пра тыя часы яны стваралі шэдэўры, знакавасць і значнасць якіх сёння не падлягае сумненням. Лейтматывам твораў таго часу была раздвоенасць у грамадстве і ў чалавеку, панаванне абуральнай стыхіі і прадчуванне вялікіх зменаў.

На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі і рукапісы з фондаў музея, а таксама копіі фотаздымкаў і дакументаў дэлегатаў І-га з’езда літаратурнага аб’яднання «Маладняк» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

 Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах http://sozvuchie.by

Опубликовано:
Просмотров:
256