Замежныя аўтары - ў «Маладосці»

Замежныя аўтары - ў «Маладосці»

Першы сёлетні нумар «Маладосці» прысвечаны аўтарам з розных краін. У часопісе прадстаўлена творчасць паэтаў і празаікаў Чачэнскай Рэспублікі, Пакістана, Украіны, Македоніі, Эквадора і іншых краін.

У перакладзе Андрэя Касцюкевіча з нямецкай мовы надрукаваны вершы Фрыдрыха Ніцшэ — розныя па настроі і па тэматыцы, але ўсе натхняюць убачыць незямное ў зямным.

Паэзія Кітая прадстаўлена знакамітым вершам старажытнакітайскага паэта Су Шы «Песня вады» (пераклад Мікіты Крыцука), а проза — апавяданнем пісьменніка Цзінь Жэньшунь «Узаемнасць» (пераклад Алены Бурдзель), што распавядае пра ўсю горыч здрады, да якой можа дайсці чалавек, здаецца, добрасумленны і ўважлівы да пачуццяў іншых.

ЗША ў нумары прадстаўляюць апавяданні Говарда Лаўкрафта «Па той бок», «Злы святар», «Гіпнас», «Холад», «Жахлівы стары» ў перакладзе Ірыны Галухінай. Настрой захапляе на працягу чытання твораў аўтара, галоўная ідэя якіх — неспасцігальнасць жыцця для чалавечага розуму.

Выклікаюць цікавасць і часткі з рамана ў вершаваных маналогах «Анталогія Спун Рывер» Эдгара Лі Мастэрса (пераклад Андрэя Вылінскага). Напоўнены высокімі пачуццямі і пафасам вершы Сары Тысдэйл (пераствораныя па-беларуску Ганнай Янкутай).

 

Опубликовано:
Просмотров:
1 425
Направления: