Запрашаем на «Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» у Доме кнігі «Светач»
У хуткім часе ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца чацвёртая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».
У мерапрыемстве прымуць удзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.
Тэма сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы». Наколькі мы ведаем Уладзіміра Караткевіча, яго літаратурныя здабыткі і ці можна знайсці новае ў яго творчасці? Аб гэтым і пойдзе размова.
Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».