Зборнік кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову прэзентуюць у Пекіне

Зборнік кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову прэзентуюць у Пекіне

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” выйшаў зборнік ”Подых усходняга схілу” класіка кітайскай літаратуры Су Шы,  чые творы ўпершыню ў Беларусі выходзяць асобнай кнігай.

Су Шы – паэт XI стагоддзя, аднак і сёння яго вершы прыцягваюць увагу тых, хто любіць вобразнае слова, напоўненае глыбокім сэнсам і філасофіяй. Пераклады на беларускую мову зрабілі Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вераніка Жукавец, Навум Гальпяровіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Прэзентацыя сборніка адбудзецца подчас удзелу дэлегацыі беларускіх кнігавыдаўцоў у Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы Bеіjіng Іntеrnаtіоnаl Bооk Fаіr (BІBF 2018), які пройдзе с 22 па 26 жніўня.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністерства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Опубликовано:
Просмотров:
1 636
Направления:
Страны: