Спецыяльны праект карэліцкай раённай газеты “Полымя”

Спецыяльны праект карэліцкай раённай газеты “Полымя”

Спецыяльны праект “Землякі” нарадзіўся на журналісцкай лятучцы сем гадоў таму. За прапанову галоўнага рэдактара карэліцкай раённай газеты “Полымя” Івана Шлыка ўхапіліся адразу: няма нічога лепшага, чым пісаць пра вясковых людзей і іх жыццё-быццё.

На працягу года журналісты бываюць у кожным сельскім савеце Карэліцкага раёна (а іх 9), зазіраюць як у цэнтральныя сядзібы, так і ў аддаленыя вёсачкі. У цэнтры ўвагі кожнага артыкула — вяскоўцы, шчырыя і самаадданыя працаўнікі. Яны ўсе розныя: сталыя і маладыя, інтэлігенцыя і працаўнікі, кожны са сваім светапоглядам, захапленнямі ды ладам жыцця, але аб’ядноўвае іх адно — шчырая любоў да сваёй малой радзімы.

Пішучы пра лёсы людскія, журналісты не забываюць і пра тое, чым жыве вёска, якія праблемы турбуюць яе жыхароў. А іх, безумоўна, нямала: невысокая нараджальнасць і невялікая колькасць моладзі, пустуючыя дамы і адзінокія сталыя вяскоўцы, стан дарог і якасць пітной вады, жыллё і заработная плата. Як мясцовая ўлада дапамагае вырашаць такія пытанні, што робіцца для таго, каб вёска жыла, каб памяталі беларусы пра свае карані — усё гэта знаходзіць адлюстраванне на старонках “Землякоў”.

Калектыву раённай газеты “Полымя” надзвычай прыемна чуць добрыя водгукі пра гэты спецыяльны праект і запрашэнні ад саміх вяскоўцаў прыехаць у іх вёсачку. І ўдвая прыемна, калі на свяце вёскі можна пачуць словы вядучай урачыстасці, што гэтыя вясковыя замалёўкі леглі ў аснову сцэнарыя.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Журналист»

Опубликовано:
Просмотров:
816