Журналіст «Звязды» Вераніка Пуставіт узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Журналіст газеты «Звязда» Вераніка Пуставіт узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у асвятленне дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Грамату парламенцкаму карэспандэнту ўручылі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.
У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічаў начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Аляксандр Слабадчук.