“Жывая класіка” у Брэсце”
Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Міністэрства інфармацыі, прайшоў у Брэсцкім абласным цэнтры творчасці моладзі.
Выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, Любоў Красеўская, Георгій Тамашэвіч.
Юныя артысты з розных куткоў Берасцейшчыны натхнёна чыталі творы беларускіх класікаў, сучасных пісьменнікаў.
Школьнікі ўразілі прысутных не толькі яркімі вобразамі, але і артыстычнасцю, стараннай працай над кожным словам, чуллівым успрыманнем беларускай мовы і душэўнай шчырасцю.
Высокай падрыхтоўкай да мерапрыемства вылучыліся юныя артысты з Брэсцкага, Лунінецкаага, Бярозаўскага, Іванаўскага, Маларыцкага, Ганцавіцкага раёнаў, гарадоў Брэста, Пінска, Баранавіч, Кобрына.

Опубликовано:
28 мая 2018 в 12:04
Просмотров:
645