“Звязда” ў Бабруйску!

“Звязда” ў Бабруйску!

У рамках акцыі “Звязда” сустракаецца з сябрамі”, якая пройдзе ва ўсіх буйных гарадах Магілёўскай вобласці, Выдавецкі дом “Звязда” распачаў сваю літаратурную вандроўку, і першым на маршруце стаў горад Бабруйск.

Сонечным кастрычніцкім днём “Звязду” разам з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай сустракалі Дзіцячая бібліятэка № 6 імя А.М.Астроўскага і вучні 4 “Б” класа школы № 9 горада Бабруйска, а потым і вучні 3”А” і 4“В” класаў сярэдней школы № 34 горада Бабруйска.

Сустрэчы адбыліся вельмі добрыя, сардэчныя і шчырыя, як і ўсе творы Ірыны Карнаухавай. Юныя чытачы не толькі слухалі вершы і апавяданні аўтара, але з задавальненнем задавалі пытанні і нават падказвалі тэмы для будучых гісторый.

У лістападзе акцыя “Звязда” сустракаецца з сябрамі” наведаецца ў горад Магілёў.

Карнаухава 2.jpg

Карнаухава 3.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
1 177