«Звязда» далучылася да акцыі “Нашы дзеці”

«Звязда» далучылася да акцыі “Нашы дзеці”

Кнігі і ласункі ў падарунак да навагодніх святаў ад Выдавецкага дома “Звязда” атрымалі выхаванцы Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сустракалі гасцей з Мінска шчырымі ўсмешкамі, добрым настроем і радасцю. Многія з гэтых дзетак маюць пэўны дыягназ, аднак зацікаўленасць і сапраўдныя эмоцыі дапамаглі хутка пазнаёміцца з працаўнікамі рэдакцыі.

— Наша бібліятэка папоўніцца новымі кнігамі, з якіх вы зможаце даведацца больш пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, — звярнулася да сваіх выхаванцаў дырэктар установы Наталля Дзіроўская. — Спадзяюся, вы будзеце іх чытаць і дзяліцца ўражаннямі з сябрамі, асабліва старшакласнікі.

— Вучыцеся, чытайце, набірайцеся ведаў, а Выдавецкі дом “Звязда” будзе выпускаць яшчэ больш цікавыя дзіцячыя кнігі, — паабяцала вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і падпіскі Выдавецкага дома “Звязда”Таццяна Трухан.

Акрамя кніг, звяздоўцы прывезлі ў школу-інтэрнат гасцінцы.

На развітанне з новымі сябрамі дзеці абяцалі чытаць кнігіі і чакаць зноў у госці “Звязду”.

Зв-Нашы дзеці_2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
729