«Звязда» запрашае на сустрэчы чытачоў — у чэрвені
У чэрвені Выдавецкі дом «Звязда» збіраецца пазнаёміць чатычоў са сваімі кніжнымі навінкамі. Першы летні месяц канікулаў сфарміраваў праграму — найперш сваімі творчымі здабыткамі будуць дзяліцца дзіцячыя пісьменнікі.
14 чэрвеня а 11-й гадзіне чытачоў запрашаюць на прэзентацыю кніг Міхаіла Дзеравянкі «Секундочка» і «Удивительные приключения» ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы г. Мінска.
А 15 і 22 чэрвеня Ірына Карнаухава з кнігай «В царстве священного Байкала» і Міхаіл Дзеравянка з кнігамі «Секундочка» і «Удивительные приключения» завітаюць у Пятрышкаўскую сельскую бібліятэку Мінскага раёна. Прэзентацыі пройдуць у аграгарадку Пятрышкі па адрасе: вул. Гагарына, 8.
Мяркуецца ўдзел «звяздоўскіх» аўтараў у прэзентацыях, аўтограф-сесіях у Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы — у Пухавіцкім раёне, а таксама ў межах праграмы літаратурнага фестывалю ў музеі класіка беларускай літаратуры ў Цімкавічах Капыльскага раёна. З нядаўна выдадзенымі кнігамі юных чытачоў пазнаёмяць Ірына Карнаухава, Алена Стэльмах, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Павел Гушынец, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Іна Фралова.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».