Звяздоўцы ўшанавалі памяць сваіх калег-герояў

Звяздоўцы ўшанавалі памяць сваіх калег-герояў

У супрацоўнікаў выдавецкага дома “Звязда” ёсць добрая традыцыя, перададзеная ім папярэднімі пакаленнямі звяздоўцаў. Штогод напярэдадні знакавых дат – Дня Перамогі, Дня Незалежнасці – яны ўшаноўваюць памяць сваіх калег, якія ў гады вайны выдавалі ў падполлі і ў партызанскай зоне газету “Звязда”.

Да 75-гадовага юбілею Перамогі кіраўніцтва выдавецкага дома ўсклала кветкі да памятных знакаў у сталіцы. Адзін з іх устаноўлены на вуліцы Кульман, дзе ў 1942 годзе на былой вуліцы Выдавецкай працавала падпольная друкарня, у якой былі выдадзены першыя нумары падпольнай “Звязды”.

Каля Чырвонага касцёла ў былым Міхайлаўскім завулку ў маі 1942 года фашысты забілі аднаго з кіраўнікоў мінскага падполля – рэдактара газеты Уладзіміра Амельянюка – адзінага ў былым СССР кіраўніка выдання, які пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Цяпер на гэтым месцы ўвекавечана не толькі імя Уладзіміра Амельянюка, але і іншых падпольшчыкаў, якія мелі дачыненне да выдання падпольнай газеты і загінулі ад рук акупантаў.

Звяздоўцы памятаюць пра подзвіг сваіх папярэднікаў і стараюцца быць дастойнымі іх памяці і справы, якой яны былі адданыя да канца.

Звязда-ускладанне_2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
881