12 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі»

У мерапрыемстве прымуць удзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі А. Каваленя, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А.Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар І.Саверчанка, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, РГА «Белая Русь», устаноў адукацыі.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі абмяркуюць пытанні важнасці нацыянальнай мовы як часткі айчыннай духоўнай культуры і гістарычнай спадчыны; выпрацоўкі адносін да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і незалежнасці краіны; павышэння беларускамоўнай кампетэнцыі сучаснага беларускага грамадства; навуковага забеспячэння развіцця беларускай мовы; супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў і педагогаў краіны з навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова» як знакавым выданнем, якое комплексна прэзентуе найлепшыя дасягненні айчынных і замежных вучоных у галінах філалогіі, педагогікі, культуралогіі і мастацтвазнаўства.

Опубликовано:
Просмотров:
70
Поделиться в соц.сетях