"7 лістапада" - новая старонка праекта "Партызанскі летапіс"

"7 лістапада" - новая старонка праекта "Партызанскі летапіс"

Восенню 1942 года Чырвоная Армія вяла жорсткія баі на подступах да Сталінграда. Вайна правярала на трываласць савецкі лад. У такіх суровых умовах краіна Саветаў адзначала чвэрць стагоддзя яго ўстанаўлення. Дзень 7 лістапада стаў галоўнай тэмай для рукапісных партызанскіх часопісаў і яшчэ адной падставай аб'яднацца для процістаяння ворагу.

"7 лістапада" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс".

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фотаздымкамі агенцтва.

Опубликовано:
Просмотров:
1 163
Источник: