“Адзін пояс – адзін шлях” у маім сэрцы

“Адзін пояс – адзін шлях” у маім сэрцы

Унікальнае выданне з аднайменнай назвай выйшла ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”. У ім сабраны работы ўсіх пераможцаў і некаторых ўдзельнікаў творчага конкурсу “Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк “Вялікі камень” маімі вачыма”.

Як вядома, Беларусь і Кітай з’яўляюцца шчырымі сябрамі і надзейнымі партнёрамі. Народы нашых краін аб’ядноўвае шматгадовае сяброўства. Ад часу ўсталявання дыпламатычных стасункаў 25 гадоў таму ўзаемаадносіны дзвюх дзяржаў устойліва і інтэнсіўна развіваюцца ў пазітыўным накірунку. 

Выпуск выдання ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Опубликовано:
Просмотров:
511