Аляксандр Карлюкевіч  працаваў на сваёй малой радзіме

Аляксандр Карлюкевіч  працаваў на сваёй малой радзіме

У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ва ўрочышчы Баруслава.  Гэта партызанскія мясціны. Там пахаваны партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады вайны.

На добраўпарадкаванні тэрыторыі  партызанскіх могілак  разам з Міністрам інфармацыі працавалі старшыня  Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец, старшыня Пухавіцкага  раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, старшыня Рэспубліканскага савета рэспубліканскага  дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства  паляўнічых  і  рыбаловаў” Юрый Шумскі, для якога гэтыя мясціны таксама з’яўляюцца малой радзімай.

Удзел у суботніку прынялі ваеннаслужачыя пятай асобнай  брыгады  спецыяльнага прызначэння,  прадстаўнікі  раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання  «Беларускі  Саюз афіцэраў», работнікі лясгасу.

Пасля  заканчэння работ Аляксандр Карлюкевіч і Юрый Шумскі ўсклалі да помніка загінуўшым  землякам вянок.


Опубликовано:
Просмотров:
616