Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў наведала Бялградскі ўніверсітэт

Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў наведала Бялградскі ўніверсітэт

У рамках удзелу ў 63-м Бялградскім міжнародным кніжным кірмашы дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў наведала Бялградскі ўніверсітэт.

Сустрэча адбылася з удзелам кіраўніцтва, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта. З лекцыяй на тэму «Пашырэнне лексічнага запасу пры навучанні беларускай мове і літаратуры» перад прысутнымі выступіў пісьменнік, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2 Віктар Кажура, які напрыканцы прэзентаваў свае кнігі. З цікавасцю слухала аўдыторыя і ўрыўкі з твораў у выкананні аўтара.

Намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Аляксей Чарота презентаваў кнігі “Пясочны гадзіннік лёсу. Сербская проза ХХ стагоддзя”, “Залаты воз. Вершы сербскіх паэтаў”.

чарота

Дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя Калістратава прэзентавала кнігі беларускіх выдавецтваў, прысвечаныя тэме Года малой радзімы ў Беларусі, класікам беларускай літаратуры Янку Купале, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Максіму Гарэцкаму.

Студэнты прачыталі на сербскай мове верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?” з аднайменнай кнігі.
Завяршылася сустрэча перадачай бібліятэчкі кніг беларускіх аўтараў філалагічнаму факультэту Белградскага ўніверсітэта.

Опубликовано:
Просмотров:
1 712