Газета “Янаўскі край” адзначае 75-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара

Газета “Янаўскі край” адзначае 75-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара

19 верасня адзначае юбілей Іванаўская раённая газета “Янаўскі край”.

Газета “Янаўскі край” заснавана ў 1943 годзе. Першапачаткова яна называлася "Партызан Палесся", пасля - "Камуніст", пасля - “Сталинский путь”, а з 1965-га па 2016 - "Чырвоная звязда". У 2017 годзе набыла сённяшнюю назву.

У 2009, 2011 і 2013 гадах выданне ўзнагароджвалася Дыпломамі як лепшая раённая газета Брэсцкай вобласц.

Віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа”, - гаворыцца ў віншаванні.

За плённую працу па інфармаванню насельніцтва, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна і ў сувязі з 75-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты калектыў выдавецкай установы рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты “Янаўскі край” узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Опубликовано:
Просмотров:
2 055
Направления:
Регионы Беларуси: