“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітае ў Маладзечна

“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітае ў Маладзечна

Прэзентацыя зборніка твораў сучасных беларускіх аўтараў “Вясёлка” адбудзецца 12 красавіка ў гімназіі № 7 горада Маладзечна.

У зборнік увайшлі лепшыя творы, якія друкаваліся ў часопісе “Вясёлка” за апошнія пяць гадоў. Гэта кніга – сапраўдны падарунак дзецям, іх бацькам, выхавальнікам, настаўнікам.

Мерапрыемства арганізуе выдавецтва “Мастацкая літаратура” з удзелам дырэктара выдавецтва Алеся Бадака і галоўнага рэдактара Віктара Шніпа.

Опубликовано:
Просмотров:
588