Мерапрыемства у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” прайшло на базе дзіцячай бібліятэкі № 6 горада Мінска

Мерапрыемства у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” прайшло на базе дзіцячай бібліятэкі № 6 горада Мінска

Мерапрыемства, арганізаванае выдавецкім домам “Звязда” у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” прайшло на базе дзіцячай бібліятэкі № 6 горада Мінска.

У "цудоўны" горад патрапілі Змітрок, Юрась і Вераніка – героі новай кнігі Галіны Пшонік “Спуск у горад Хлуск”.

Як вярнуцца адтуль дадому? Ці могуць быць шчаслівыя жыхары горада, дзе ўсе адзін аднаго падманваюць, абдурваюць, аблічваюць? Як не схлусіць, калі баішся пакарання за свае невялікія правіны? Адказы на гэтыя пытанні шукалі разам з аўтарам вучні 105-й мінскай школы.

Дзяцей настолькі захапіў сюжэт кнігі, што ў канцы прэзентацыі ўсім не цярпелася даведацца: што ж адбудзецца з галоўнымі героямі далей? Пісьменніца паабяцала, што абавязкова напіша працяг гісторыі і прэзентуе яго юным чытачам.


Опубликовано:
Просмотров:
655