Міністр інфармацыі наведаў Брэст

Міністр інфармацыі наведаў Брэст

13 чэрвеня Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у ходзе рабочай паездкі ў г.Брэст наведаў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.

У час сустрэчы Міністра з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ прагучала шмат актуальных пытанняў. Сярод тэм, якія хвалявалі ўдзельнікаў сустрэчы, - сакрэты прафесійнага майстэрства, развіццё сучаснай журналістыкі, практычная падрыхтоўка будучых спецыялістаў. На думку Аляксандра Карлюкевіча, асаблівую ўвагу СМІ неабходна ўдзяліць рабоце з моладдзю. "Сродкі масавай інфармацыі павінны падтрымліваць пастаянную сувязь з моладдзю, асвятляць розныя аспекты вашага жыцця і разам з вамі паспрабаваць зазірнуць у будучыню", - сказаў ён.

Гаворачы аб сучаснай журналістыцы, Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што яе развіццё немагчыма без новых тэхналогій. Пры гэтым, на думку Міністра, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі застаюцца запатрабаванымі грамадствам.
Опубликовано:
Просмотров:
702