Міністр інфармацыі наведаў Ляхавічы

Міністр інфармацыі наведаў Ляхавічы

31 мая Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пабываў у Ляхавічах. У межах адзінага дня інфармавання ён правёў сустрэчу ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы з педагогамі, работнікамі культуры, раённага аддзялення УП “Брэстаблсаюздрук”, рэдакцыі раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”, адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Міністр наведаў аддзяленне дзённага знаходжання грамадян пажылога ўзросту Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое адкрылася летась у райцэнтры ў капітальна адрамантаваным будынку былога інтэрната аграрнага каледжа. Выдатныя ўмовы для наведвальнікаў прыцягнулі сюды вельмі нераўнадушных, зацікаўленых, творчых землякоў. Аляксандр Карлюкевіч пазнаёміўся з умовамі, створанымі тут для правядзення вольнага часу пажылых людзей, у тым ліку для заняткаў творчасцю.
Опубликовано:
Просмотров:
586