Міжнародны інтэрнэт-конкурс творчых работ сярод навучэнцаў пачатковых класаў

Міжнародны інтэрнэт-конкурс творчых работ сярод навучэнцаў пачатковых класаў

1 лістапада пачаты прыём заявак на Міжнародны інтэрнэт-конкурс творчых работ сярод навучэнцаў пачатковых класаў Беларусі і Расіі «Святло душы маёй», які праводзіцца на базе адукацыйнага партала znanio.ru.

Конкурс прысвечаны правядзенню Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь і Года добраахвотніка (Валанцёра) у Расіі.
Арганізатары -  выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» (Рэспубліка Беларусь) і ТАА «ЗНАНИО» (Расія)

Мэта конкурсу - распаўсюджванне ідэі каштоўнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека; фарміраванне разумення важнасці клопату і дапамогі, якія павінны ісці ад сэрца.

Конкурс праводзіцца на добраахвотнай аснове сярод вучняў 1—4-х класаў устаноў адукацыі Беларусі і Расіі з 1 па 30 лістапада 2018 года.

Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца падчас XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым 2019 года (для ўдзельнікаў Рэспублікі Беларусь) і  XXXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў верасні 2019 года (для ўдзельнікаў Расійскай Федэрацыі).


(крыніца - http://mastlit.by/news/)
Опубликовано:
Просмотров:
1 166