«Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!» - адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў

«Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!» - адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў

З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры,  Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» праводзіць Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», прымеркаваны да Года малой радзімы.

Сярод задач конкурсу – далучэнне беларусаў да сваёй гісторыі і культуры, прапаганда ведаў пра выбітных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і іншае, выхаванне ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымуляванне цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў конкурсу.

На конкурс прадастаўляюцца фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і памятныя прызы, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пройдзе фотавыстава і прэзентацыя відэаролікаў удзельнікаў, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі.

Работы ацэньвае прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі і інфармацыі, творчых саюзаў, духавенства, органаў дзяржаўнай улады, сродкаў масавай інфармацыі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку 2018 г. пры ўдзеле высокіх гасцей і СМІ ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


Палажэнне аб конкурсе: http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/

 

Опубликовано:
Просмотров:
2 024
Тематика:
Тип события: