Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018

Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018

Мiнiстэрства iнфармацыi працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” кнігі вершаў Аляксандра Міхайлавіча Атрушкевіча “Перо кукушки” (г. Мазыр, КПУП “Калор”, 2017), Валерыя Леанідавіча Ветошкіна і Ніны Нічыпараўны Шкляравай “Собеседники души” (г. Мазыр, КПУП “Калор”, 2016).

Кніга Валерыя Ветошкіна і Ніны Шкляравай “Собеседники души”, якая выпушчана ў свет у 2016 годзе, не можа быць дапушчана да ўдзелу ў конкурсе згодна з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія”, зацверджанай пастановай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь 03.08.2015 № 8 (“Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца аўтары твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкii лiтаратуразнаўства, упершыню выпушчаных у свет выдавецкiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу”).

У кнігу Аляксандра Атрушкевіча “Перо кукушки” увайшлі як новыя, так і вядомыя чытачу вершы. Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага.

ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ ПРЭМІЮ–2018 ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Опубликовано:
Просмотров:
581