“Паэзія – маё жыццё…” - вечар памяці Рыгора Бярозкіна

“Паэзія – маё жыццё…” - вечар памяці Рыгора Бярозкіна

3 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Бярозкіна – аднаго з нашых выдатнейшых літаратурных крытыкаў.  У гонар гэтага юбілею часопіс “Маладосць” разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры правялі вечар памяці “Паэзія – маё жыццё…”

На імпрэзе была прадстаўлена экспазіцыя кніг з дароўнымі надпісамі Рыгора Бярозкіна.

Пра яго выключныя прафесійныя і чалавечыя якасці  гаварылі галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава і пісьменнік, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. Прагучала вельмі важная для разумення феномена Рыгора Саламонавіча думка: некалі кожны літаратар хацеў, каб пра яго напісаў Бярозкін.

Нягледзячы на тое, што Рыгор Саламонавіч праславіўся ў якасці крытыка, літаратуразнаўца і паэта, у яго талента была і яшчэ адна грань – перакладчыцкая. Падрабязна пра гэта расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паэт Віктар Жыбуль.

Па той шчырай зацікаўленасці, якую імпрэза выклікала ў прысутных, можна меркаваць, што імя Рыгора Бярозкіна назаўсёды ўпісана ў гісторыю беларуская літаратуры.


Опубликовано:
Просмотров:
1 660