Працягваецца рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” (відэа)

Выдавецтва “Народная асвета” на базе бібліятэкі-філіяла № 20 дзяржаўнай установы  “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска” 26 верасня арганізавала прэзентацыю кніг Ірыны Токаравай. Сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай прыйшлі вучні гімназіі № 74 горада Мінска.

Дзеці пазнаёміліся з кнігамі серый  “Сказки для вундеркиндов”» і “Детский детектив”, што выйшлі ў выдавецтве. Школьнікі з цікавасцю слухалі пісьменніцу, прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні кніг, любімых персанажаў, ілюстрацый.


Відэа з прэзентацыі можна паглядзець на каналах выдавецтва на Youtube и Twitter.

https://www.youtube.com/watch?v=V5OUL7j-grg

https://twitter.com/NarodnayaA?lang=ru

Опубликовано:
Просмотров:
226
Направления:
Тип события:
Поделиться в соц.сетях