Раёнкі, якія актыўна працуюць у інтэрнэце, - лідары ў чытачоў у рэгіёнах

Раённыя газеты, якія актыўна працуюць у інтэрнэце, лідзіруюць у чытачоў у рэгіёнах. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

"Сёння лідарам у адносінах з чытачом у адлюстраванні рэчаіснасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ў рэгіёнах з'яўляюцца тыя газеты, якія актыўна працуюць у інтэрнэце. Тут вельмі важны намаганні самога калектыву, у першую чаргу работа з навінамі і аналіз з'яў, якія адбываюцца на тэрыторыі раёна. У гэтым і заключаецца мультымедыйнасць", - сказаў Міністр.

Мультымедыйнасць павінна дасягацца перш за ўсё электроннымі рычагамі, для чаго трэба ў большай ступені прадстаўляць у сацыяльных сетках журналістаў, якія ствараюць кантэнт, сказаў ён. Разуменне гэтага ёсць у многіх рэдакцый.

Ёсць вопыт работы з мясцовымі СМІ і ў факультэта журналістыкі БДУ. Ён важны для аналізу сітуацыі. Разам з факультэтам Міністэрства выпрацавала мадэль, на якія моманты ў рэцэнзаванні, ацэнцы мясцовых газет трэба звярнуць увагу. Гэта матэрыял для падрыхтоўкі дысертацый выкладчыкамі, навукова-практычных работ. Але самае галоўнае - выкладчыкі "пагавораць з сённяшнімі студэнтамі, будучымі выпускнікамі аб тым, з чым жа ісці на месцы, як працаваць і якую тэматыку асвятляць". А вынікі работы сацыёлагаў, якія вывучаюць той эмпірычны матэрыял, дапамогуць прыйсці да пэўных высноў і даць не толькі ацэнку, але і падказку для стратэгічнага развіцця рэгіянальных масмедыя, сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён прывёў прыклады эфектыўнай работы раёнак па развіцці мультымедыйнасці. Міністр назваў аб'яднаную рэдакцыю "Наш край" у Баранавічах, гарадскую газету ў Пінску. Шмат робіцца ў гэтым напрамку ў Бабруйску, там ёсць радыё, тэлебачанне, амбіцыйныя задачы вырашаюцца на інтэрнэт-партале. Ёсць станоўчыя прыклады ў Гомельскай вобласці. "Чаму пакуль не ва ўсіх атрымліваецца? У кожнага ёсць свой рэсурс, сваё творчае светаўспрыманне, штатны расклад, не ўсюды актыўна ідзе ратацыя кадраў. Недзе сутыкаюцца і з псіхалогіяй учарашняга дня кіраўнікоў рэгіянальных СМІ. Трэба спрабаваць, але і вырашаць, як у пагоні за мультымедыйнасцю не страціць традыцыі", - лічыць Аляксандр Карлюкевіч.

(пераклад БелТА)


Опубликовано:
Просмотров:
18
Поделиться в соц.сетях